Алімпійская забастоўка і змеі ў нагавіцах кантрабандыста — #ІхНоравы

Замежныя навіны

Замежныя навіны / @rubanau_collage

Мужчына спрабаваў вывезці з Кітая 104 змяі, схаваўшы іх у кішэні сваіх нагавіцаў. Пакуль ідуць разбіральніцтвы, парыжскія прафсаюзы рыхтуюцца да страйку, які ставіць пад пагрозу беспраблемнае правядзенне Алімпійскіх гульняў.

Тым часам у Германіі школьнікі страйкуюць супраць высылкі з краіны аднакласніка-бежанца. Пад петыцыяй падпісаліся больш за 23 тысячы чалавек.

Больш падрабязна пра ўсё гэта, а таксама пра тое, як эканоміць грошы, адправіўшыся ў Капенгаген, чытайце ў нашай пастаяннай рубрыцы "Іх норавы".

 

Змеі ў нагавіцах

У Кітаі затрыманы мужчына, які паспрабаваў правезці з паўаўтаномнага Ганконга ў прымежны Шэньчжэнь 104 змяі. Кантрабандыст схаваў рэптылій у нагавіцах. Ён расклаў іх у брызентавыя мяшкі са шнуркамі і засунуў у кішэні.

Олимпийская забастовка и змеи в штанах контрабандиста — #ИхНравы
Ежа і віно за збор смецця / unsplash.com

Алімпійскі страйк

Напярэдадні Алімпійскіх гульняў у Парыжы збіраюцца страйкаваць супрацоўнікі аэрапортаў. Яны незадаволеныя тым, што ім не выплацілі так званы "алімпійскі бонус".

Прафсаюзы, якія прадстаўляюць іх інтарэсы, заклікалі правесці стачку 17 ліпеня. Калі забастоўка адбудзецца, яна можа перашкодзіць падрыхтоўцы да Алімпіяды.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі