Алімпіяда: Беларускія тэнісісты і баксёры пакідаюць Пекін

Беларускія тэнісісткі Вікторыя Азаранка і Таццяна Пучак не здолелі прайсці ў чвэрцьфінал алімпійскага турніру ў парным разрадзе. У матчы 1/8 фіналу яны прайгралі амерыканкам Ліндсей Дэвенпорт і Лайзель Хубер. Сёння ранкам Вікторыя Азаранка выбыла з адзіночнага турніру, а Вольга Гаварцова і Дар’я Кустава пакінулі спаборніцтвы дуэтаў.

Яшчэ на пачатку Гульняў турнір пакінуў Максім Мірны, які прайграў у самым першым матчы. Разам з тэнісістамі дадому вяртаюцца беларускія баксёры. Усе яны прайгралі ў першых жа баях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі