Алесю Міхалевічу адзіны кандыдат не патрэбны

Палітык Алесь Міхалевіч, які ў верасні мінулага года заявіў пра жаданне вылучыць сваю кандыдатуру на прэзідэнцкі пост, не бачыць неабходнасці ў адзіным кандыдаце ад апазіцыі, пішуць naviny.by. Пра сябе спадар Міхалевіч кажа, што ён кандыдат новы і разлічвае атрымаць 20% галасоў у першым туры. А цяпер яго рэйтынг складае 2,4%. Што тычыцца іншых кандыдатаў, то яны павінны спачатку сабраць 100 тысяч подпісаў, а пасля гэтага можна вырашаць, ці ёсць сэнс аб’ядноўвацца, лічыць Алесь Міхалевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі