Алеся Ліпая павезлі ва ўпраўленне ДФР па Мінску і Мінскай вобласці

Алеся Ліпая павезлі ва ўпраўленне ДФР па Мінску і Мінскай вобласці

Ператрус у Алеся Ліпая цягнуўся больш за сем гадзінаў — з 7-й гадзіны раніцы прыкладна да 14.30. У 14.40 кіраўніка агенцтва БелаПАН вывелі з кватэры. 

Ліпай паведаміў журналістам, якія дзяжурылі каля яго дома, што яго вязуць ва ўпраўленне Дэпартамента фінансавых расследаванняў па Мінску і Мінскай вобласці. Ён дадаў, што мае адваката.

Па-ранейшаму невядома, у рамках якой крымінальнай справы прайшоў ператрус у кватэры Ліпая.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі