Алесін: Парушылі мяжу — будуць пакараныя

120705 Alesin s.mp3

Еўрарадыё: Наколькі глыбока самалёт такой мадэлі мог праляцець у Беларусь ды ці маглі яго збіць нашы вайскоўцы?

Аляксандр Алесін: Практычна хоць якая мадэль электраматорнага самалёта, што можа лётаць на вышыні 20-25 метраў, здольная перасячы кожную зону паветранай абароны, асабліва, калі мясцовасць узгорыстая ды палесістая, дзе радары далейшага і сярэдняга дзеяння не могуць іх вызначыць. Паводле гэтага прынцыпу зробленыя і крылатыя ракеты: тамагаўк, які ляціць паўзверх рэльефу, паўтараючы крывіню мясцовасці — вызначыць яго радарамі радыёлакацыйнай станцыі немагчыма. Можна стварыць радыёлакацыйнае поле нізкай вышыні спецыяльнымі станцыямі, якіх кожная адзінка беларускай паветранай абароны не мае. Летась шматкроць фіксавалася парушэнне беларускай мяжы, асабліва на прыбалтыйскім участку, электраматорнымі самалётамі кшталту “Авіятыка” і іншымі. Яны без перашкоды пераляталі на мяжу на нізкай вышыні, ды адно наземныя памежныя адзінкі іх вызначалі, а радыёлакацыйныя станцыі на сваіх радарах іх не бачылі.

Еўрарадыё: Ці можа стаць сам факт пралёту над нашай краінай прычынай загаду збіць самалёт (як некалі збілі амерыканцаў на паветраным шары)?

Аляксандр Алесін: Калі  нераспазнаны лятучы аб’ект не адказвае на запыты, дзяжурныя сілы паветранай абароны мусяць вылецець за ім, каб змусіць той аб’ект сесці. На нізкай вышыні такія аб’екты ў нас пільнуюць самалёты МІГ 29 і МІГ 27. Калі ён не падпарадкуецца, калі не дасць згоды ляцець за сіламі паветранай абароны і сесці, то, паводле міжнароднага права, яго можна будзе збіць.

Еўрарадыё: А ці можна на такі самалёт павесіць бомбу і ўсталяваць кулямёт?

Аляксандр Алесін: Кулямёт — нельга, але на такіх малых самалётах амерыканцы ўсталёўваюць меншыя ракеты, што могуць паражаць даволі салідныя мэты – аўтамабіль, танк... Такія выкарыстоўваюцца супраць тэрарыстаў у Афганістане: на беспілотнікі навешваюць малыя ракеты і нават такія малыя бомбы. Таму – можна, зрэшты.

Еўрарадыё: А што можа цяпер пагражаць гэтым маладым людзям, якія скінулі проста мядзведзікаў на тэрыторыю Беларусі?

Аляксандр Алесін: Іх могуць арыштаваць за парушэнне міжнароднага паветранага права. Аніводная міжнародная арганізацыя не ўхваляе парушэння нормаў паветранай прасторы — гэта можа расцэньвацца як хуліганскія дзеянні, калі не было цяжкіх наступстваў. Я не ведаю, паводле права якой краіны іх будуць караць. Патрэбны судовы разгляд. Паводле законаў краінаў Балтыі, Швецыі яны не маюць права парушаць мяжу — іх пакараюць. Пытанне толькі, якая будзе мера пакарання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі