Алена Дубская: Майго сына маглі б не караць так жорстка

Асіповіцкі раённы суд асудзіў 7 ліпеня маладафронтаўца Арцёма Дубскага да года калоніі
Суддзя Жана Шарабайка прызнала хлопца вінаватым у парушэнні парадку адбывання пакарання (знаходзячыся на “хіміі” за акцыю пратэсту прадпрымальнікаў, хлопец паехаў ва Ўкраіну) на паўгода і перакваліфікавала папярэдні прысуд (яшчэ год “хіміі”) у паўгода калоніі. Сумарна — год калоніі.

Маці асуджанага Арцёма Дубскага Алена Дубская мяркуе, што вынесены прысуд надзвычай жорсткі:

“Ой, я лічу, што ну маглі даць, але не столькі. Маглі б абысціся якім-небудзь паўгода, а не... такі тэрмін. Зараз трэба, як нам сказала адвакат, трэба чакаць: чым хутчэй накіруюць у следчы ізалятар, тым будзе лепш. А тым часам у нас ёсць час да 17-га абскардзіць прысуд”.


Алена Дубская лічыць прысуд Асіповіцкага суда палітычна матываваным.

Зараз Арцём Дубскі знаходзіцца ў Асіповіцкім РУУС, а пасля хлопца адправяць у бабруйскі следчы ізалятар.


Фота — nn.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі