Алег Трусаў: "Брудных ідэяў" на Савеце Макея ніхто не агучваў

У абарону Грамадска-кансультацыйнага савета, створанага ў студзені пры адміністрацыі прэзідэнта, выступіў Аляксандр Лукашэнка. Падчас наведвання Ліды ён заявіў, што не дапусціць выкарыстання гэтай структуры "для прапіхвання брудных ідэяў". Еўрарадыё пацікавілася ў старшыні Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны Алега Трусава, які прысутнічаў на пасяджэнні Савета, што ж за "брудныя" прапановы прагучалі ў Палацы Рэспублікі ў пятніцу? Аднак ён кажа, што нічога такога не чуў. Свае прапановы Алег Трусаў "бруднымі" таксама не лічыць:

"Сітуацыю з нашай школьнай адукацыяй прапанаваў абмеркаваць. І тое, што абяцалі настаўнікам падняць заробкі, але паднялі пастановай Саўміну аж на 5%. Праўда, гэтая мая прапанова вялікага энтузіязму прысутных не выклікала".

Таксама Трусаў прапанаваў абмеркаваць становішча дзяржаўнай беларускай мовы ў нашай краіне, і быў падтрыманы кіраўніком Савета Ўладзімірам Макеем. А вось астатнія прысутныя ў гэты момант "сціпла прамаўчалі".

"Так што ўсё там было даволі прыстойна і культурна", - гаворыць Трусаў.

Дарэчы, як адзначае БЕЛТА, у дзейнасці гэтай структуры, нібыта, "удзельнічае апазіцыя". Аднак сярод 29-ці сябраў Савета мы знайшлі толькі аднаго апазіцыйнага палітыка - прафесара Станіслава Багданкевіча, які да таго ж з'яўляецца ганаровым старшынём Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Склад удзельнікаў Савета можна паглядзець тут

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі