Алег Страхановіч пакаяўся за свой учынак

Футбаліст нацыянальнай зборнай Беларусі і літоўскага клуба “Каўнас” Алег Страхановіч нарэшце пракаментаваў здарэнне 9 сакавіка на беларуска-літоўскай мяжы. Па яго словах, яны разам з Вячаславам Глебам вярталіся ў Літву на цягніку "Мінск-Вільня".
“Кампанію нам склалі дзве дзяўчыны — знаёмыя Славы, якія ехалі ў Каўнас пагасцяваць. Мы без пытанняў прайшлі беларускі памежны кантроль, а вось з літоўскімі памежнікамі адбыўся інцыдэнт,” — распавёў футбаліст у інтэрв’ю карэспандэнту газеты "Прессбол".

— “Не схаваю, я быў нецвярозы. Мне выпісалі адміністрацыйны штраф на суму 50 еўра. Я ж у сваю чаргу напісаў тлумачальную, прызнаўшы сваю віну ў тым, што паводзіў сябе некарэктна. І папрасіў прабачэння за свае задзірлівыя паводзіны.

Праз гадзіну-паўтары мяне нарэшце адпусцілі і нават даставілі на аўтамабілі паліцыі ў Вільню, адкуль затым я дабраўся на цягніку да Каўнаса...

Разумею, што такія паводзіны не ўпрыгожваюць спартоўца. Таму жадаю таксама прынесці прабачэнні заўзятарам клуба і зборнай і сказаць тым, хто верыць у мяне, што я поўны рашучасці рэабілітавацца на футбольным полі".


Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай нашай краіны Юрый Пунтус, якому ўдалося пагутарыць з футбалістамі, таксама пракаментаваў сітуацыю:

“Я гутарыў па тэлефоне з абодвума хлопцамі... Алег прызнаўся, што вінаваты, і папрасіў прабачэння. Нас яшчэ чакае сур'ёзная, адкрытая размова па іх прыездзе ў зборную, але выключаць Страхановіча з нацыянальнай каманды не маю намер...

Я ведаю Алега не адзін год, і ў прыхільнасці да спіртнога ён заўважаны не быў. Роўна як і Глеб-малодшы, які ўжо пасля куфля піва гатовы пусціцца ў скокі. Ні ў якім разе не апраўдваю Страхановіча, і тым не менш. Гэта жыццё.

Ну, пракалоўся хлопец аднойчы — што ж, зараз яго караць? Чалавек павінен мець права на памылку. І права яе выправіць..."


Паводле матэрыялаў газеты “Прессбол”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі