Алег Дулуб стаў галоўным трэнерам украінскага футбольнага клуба з Чаркасаў
![Алег Дулуб / fc-lnz.com](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/adul.jpg.webp?itok=N6sha7T0)
Алег Дулуб / fc-lnz.com
Беларус Алег Дулуб стаў галоўным трэнерам украінскага футбольнага клуба з Чаркасаў — ЛНЗ. Афіцыйнае паведамленне ўжо з'явілася на яго сайце. Раней ва Украіне спецыяліст працаваў з "Карпатамі", "Чарнаморцам" і "Львовам".
Дулубу 57 гадоў. Ён — вядомы беларускі трэнер. На радзіме працаваў з такімі камандамі, як "Крумкачы", БАТЭ.
Алег Дулуб у 2020-м асудзіў гвалт сілавікоў у Беларусі і падпісаў ліст за сумленныя выбары. У апошнія гады ён жыве ва Украіне, асуджае расійскую агрэсію і дзеянні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
![Алег Дулуб стаў галоўным трэнерам украінскага футбольнага клуба з Чаркасаў](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/372905700_787621100036895_4756992114740757911_n.jpg.webp?itok=6GeSdDaB)
facebook.com/fclnz/
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.