Альбом Скарлет Ёхансан атрымаў негатыўную крытыку

Дэбютны альбом актрысы Скарлет Ёхансан падвергнуўся сур'ёзнай крытыцы з боку музычных экспертаў, якія палічылі яго «ляпаватым і незапаммнальны». InterMedia нагадвае, што кампакт-дыск артысткі «Anywhere I Lay My Head» пабачыў свет 19 траўня на Rhino Records.

Том Уэйтс выступіў сааўтарам адной з кампазіцый альбома, напісанага 23-гадовай актрысай ды гітарыстам і клавішнікам Дэвідам Эндру Сітэкам.

Дэвід Боўі падтрымаў Ёхансан тым, што выступіў у якасці бэк-вакаліста ў дзвюх кампазіцыях.

Рэцэнзенты досыць абыякава выказаліся наконт музычнага матэрыялу альбома, у асноўным крытыкуючы вакальныя амбіцыі актрысы, якая вырашыла паспрабаваць сябе ў ролі спявачкі.

Дадам, што часопіс Rolling Stone паставіў дзяўчыне за дыск 2,5 зоркі з пяці, растлумачыўшы гэта тым, што «голас Ёхансан самы звычайны, а часам і наогул незразумелы».

А выданне Entertainment Weekly ацаніла яе вакальныя здольнасці як «няўражлівыя».

Фота: www.gumoweucho.pl

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі