Альбом рэпершы, які купілі толькі 3 тысячы чалавек, стаў лепшым у Брытаніі

Брытанская рэперша Speech Debelle атрымала прэстыжную музычную прэмію Mercury Prize за дэбютны альбом "Speech Therapy". Таксама яе чакае 20 тысяч фунтаў стэрлінгаў, інфармуе AFP. Альбом 25-гадовай спявачкі прысвечаны сацыялізацыі маладых лонданцаў, у прыватнасці, іх жыллёвым праблемам. Цікава, што дагэтуль рэперша прадала толькі 3 тысячы дыскаў.

Прэмія Mercury Prize была заснаваная ў 1992 годзе як альтэрнатыва Brit Awards. Лічыцца, што дадзены конкурс надае больш увагі аўтсайдарам музычнай індустрыі і "нераскручаным" калектывам, таму сумарны тыраж прададзеных альбомаў для журы крытэрам адзнакі не з'яўляецца.

Звычайна журы аддае перавагу такім жанрам, як інды-рок і "альтэрнатыва". Сёлета за прэмію змагаліся 12 брытанскіх і ірландскіх калектываў.

Фота: metro.co.uk

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі