Akute прэзентавалі новую песню (відэа)
![Akute прэзентавалі новую песню (відэа)](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/160129_akute_beer_and_vine_minsk_021.jpg.webp?itok=ayKbz5a2)
Гурт Akute прэзентаваў новую песню “Вечная вясна” на акустычным канцэрце, які прайшоў 29-га студзеня ў мінскім бары "Beer&Wine". Яна ўвойдзе ў 4-ты альбом музыкаў, выпуск якога запланаваны на будучую восень.
Бліжэйшыя выступы Akute плануюцца 19-га лютага ў Мінску падчас фіналу адбору ў конкурсную частку фэсту “Басовішча”, а таксама межах беларускага тура “Усё павернецца”:
3.02 — Баранавічы, 5.02 — Бабруйск, 12.02 — Ліда, 13.02 — Гродна, 26.02 — Гомель, 17.04 — Магілёў, 23.04 — Віцебск.
Фота і відэа: Дэн Васількоў