Актывістка Вольга Гарбунова 10-ы дзень трымае галадоўку на Акрэсціна

Актывістка Вольга Гарбунова 10-ы дзень трымае галадоўку на Акрэсціна

Палітзняволеная Вольга Гарбунова трымае галадоўку на Акрэсціна з моманту затрымання, паведамляюць праваабаронцы.

Па стане на 18 лістапада Вольга ўтрымліваецца ў ІЧУ на Акрэсціна і ёй не прад’яўлена абвінавачванне. Галадоўку яна трымае ўжо 10 дзень. 9 лістапада жанчыну затрымалі па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства па арт. 342 КК за арганізацыю жаночых маршаў у 2020 годзе. 

Вольга Гарбунова — актывістка, былая кіраўніца арганізацыі "Радзіслава", якая дапамагае жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту. Гарбунова была адной з гераінь міжнароднага дакументальнага фільма "WOMAN", дзе сабраныя апавяданні дзвюх тысяч жанчын з 50 краін свету. Пра свой удзел у гэтым фільме Вольга расказвала ў размове з Еўрарадыё.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі