Актывістаў кампаніі "Гавары праўду" вяртаюць на Акрэсціна

У Ленінскім РАУС Мінску скончыўся допыт журналіста Сяргея Вазняка. Пасля допыту яго вярнулі ў ізалятар на Акрэсціна. Як паведаміла Еўрарадыё праваабаронца Алена Танкачова, хутчэй за ўсё Андрэя Дзмітрыева і Ўладзіміра Някляева таксама пасля допытаў вернуць за краты.

Танкачова: "Закончыўся допыт Вазняка. Гэта было паўторнае апытанне, адвакат выйшла. Ніякіх паўторных абвінавачанняў не выстаўлена. Але сёння, прынамсі ў Вазняка, гэта паўторнае вяртанне ў ізалятар часовага ўтрымання. Заўтра ў Вазняка ў 12.15 сканчваюцца трое сутак. Таму па ім першым будзе відаць, як будуць развівацца следчыя дзеянні далей. Спадзяемся на тое, што заўтра яго адпусцяць".

У Дзмітрыева трое сутак затрыамння заканчваюцца каля 18 гадзін, у Някляева - каля 20. На думку юрыста, законных падставаў трымаць актывістаў за кратамі даўжэй - няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі