Актывіста Максіма Вінярскага затрымалі ў Смалявічах

Актывіст “Еўрапейскай Беларусі” Максім Вінярскі затрыманы міліцыяй у Смалявічах. 15 траўня ён сустракаў свайго паплечніка Леаніда Кулакова, які вызваляўся пасля сямі сутак адміністратыўнага арышту.

Кулакова вывезлі з пастарунку і даставілі на вакзал, аднак ён вырашыў вярнуцца да сваіх паплечнікаў, якія прыйшлі яго сустракаць, паведамляе БелаПАН са спасылкай на праваабаронцу Юлію Сцяпанаву. Пасля гэтага міліцыя затрымала Максіма Вінярскага, нібыта за нецэнзурную лаянку.

Леанід Кулакоў быў затрыманы 8 траўня ў сябе дома і амаль двое сутак яго блізкія нічога не ведалі пра месцазнаходжанне актывіста, пакуль ім не паведамілі ў міліцыі, што ён у Смалявіцкім РАУС. Кулакова асудзілі на 7 сутак арышту па абвінавачанні ў несанкцыянаваным пікеце 25 красавіка на Кургане Славы пад Мінскам.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі