Актывіст Юрась Меляшкевіч затрыманы ў Ваўкавыску
![Юрый Меляшкевіч у Падароску Ваўкавыскага раёна](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo_2022-10-27_18-05-24.jpg.webp?itok=LIuhpYet)
Юрый Меляшкевіч у Падароску Ваўкавыскага раёна
Актывіст Юрась Меляшкевіч затрыманы ў Ваўкавыску. Паводле розных крыніц, гэта адбылося ўвечары 26 кастрычніка або раніцай наступнага дня.
20 лістапада Юрасю Меляшкевічу споўніцца 40 гадоў. Ён адзін з прадстаўнікоў "сярэдняй хвалі" беларускай апазіцыі і адзін з апошніх апазіцыйных актывістаў, якія яшчэ застаюцца ў Беларусі. Раней ён быў намеснікам старшыні ГА "БНФ "Адраджэньне" (ліквідаванае Вярхоўным судом), актывістам Руху "За Свабоду". Апошнім часам быў намеснікам старшыні Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры.
У сацсетках Меляшкевіча таксама ўтрымліваецца інфармацыя, што ён з'яўляецца дырэктарам прадпрыемства "Маёнтак Падароск", якое ставіць сабе за мэту аднавіць сядзібна-паркавы комплекс Чачотаў, створаны ў канцы XVIII стагоддзя ў вёсцы Падароск Ваўкавыскага раёна.
Прычыны затрымання невядомыя. Знаёмыя актывіста мяркуюць, што яно звязанае менавіта з апошнім месцам працы Меляшкевіча.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.