Вы тут

Актрыса Няфёдава: у сферы культуры застаюцца таемныя прыхільнікі дзяржперавароту

Вольга Няфёдава / ont.by

Мастацкая кіраўніца Купалаўскага тэатра Вольга Няфёдава ў інтэрв'ю sb.by заявіла, што ў сферы культуры "застаюцца таемныя прыхільнікі дзяржаўнага перавароту". І яны "працягваюць цішком ўстаўляць... палкі ў колы" прыхільнікам улады.

Няфёдава засталася ў Купалаўскім тэатры, калі з яго ў 2020-м сышлі з палітычных прычын большасць акцёраў. "Блакаду Купалаўскага трымаюць, прычым нашы ж калегі з тэатральнай браціі, якія працуюць у дзяржаўных установах, такіх як ТЮГ, напрыклад, ці тэатр імя Горкага", — скардзіцца яна. У дзяржструктурах бачыць людзей, якія "гадзяць сваёй дзяржаве".

Вольга Няфёдава прызнаецца, што мае асабістую крыўду — паўтара года яе і такіх, як яна, не запрашаюць здымацца ў кіно. "Бо там такія ж ціхушныя людзі, якія змагаюцца з "рэжымам", трымаюцца за хлапушку і нас не пускаюць", — абураецца яна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.