Вы тут

"Аконная рэвалюцыя": як мінчукі падтрымлівалі Марш справядлівасці з акон (фота)

Дзяўчаты падтрымліваюць Марш справядлівасці з акна / Марыя Вайтовіч, Еўрарадыё​

20 верасня ў беларускіх гарадах прайшлі Маршы справядлівасці. Міліцыя лічыць, што ў пікавы момант у мінскай акцыі паўдзельнічала 18 тысяч чалавек, журналісты ацэньваюць колькасць тых, хто сабраўся, у 100 тысяч.

Мінчукі-пратэстоўцы прагуляліся па праспекце Пераможцаў, а потым вярнуліся ў цэнтр сталіцы. Многія людзі падтрымлівалі ўдзельнікаў маршу, выходзячы на балконы і выглядваючы з вокнаў сваіх кватэр. Калона сустракала іх радасным скандаваннем: "Да-лу-чай-ся!" У адказ людзі ўключалі музыку, махалі і разгортвалі сцягі.

Але былі і тыя, хто назіраў за калонай пратэстоўцаў без радасці (і гэта не толькі сілавікі). Калі людзі рухалася па вуліцы Раманаўская Слабада, хтосьці паспрабаваў абліць пратэстоўцаў вадой з акна. Зрэшты, удзельнікаў маршу гэта толькі пацешыла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.