Акцыю салідарнасці ў Мінску паспрабавалі сарваць палівальнымі машынамі

5 траўня напярэдадні акцыі салідарнасці, якая павінна была пачацца ў 18.00, на Кастрычніцкую плошчу ў Мінску ўлады прыгналі некалькі палівальных машын. Людзі не маглі быць на Пляцы без рызыкі патрапіць пад струмяні вады. Як нагадвае "Хартыя'97", 4 траўня ўдзельнікі акцыі салідарнасці селі з партрэтамі палітвязняў прама на зямлю. Палівальныя машыны 5 траўня ўтварылі на плошчы цэлыя лужыны.

Тым не менш, на плошчу выйшлі некалькі дзясяткаў актывістаў грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь" і "Маладога Фронту". Пратэстоўцаў атачылі супрацоўнікі АМОНу, якія сталі ўшчыльную да дэманстрантаў, закрываючы іх ад мінакоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі