Вы тут

Акцыяніст Аляксей Кузьміч зігануў на фоне "Russia" на Венецыянскай біеннале

Аляксей Кузьміч на Венецыянскай біенале

Беларускі акцыяніст Аляксей Кузьміч зладзіў перфоманс на Венецыянскай біенале ў Італіі. Ён прыйшоў да расійскага павільёна і побач са словам Russia ён дапісаў літары "Belo", такім чынам "з'яднаўшы краіны". А потым выгукнуў нацысткі лозунг і зрабіў жэст "да сонца".

Перфоманс мае назву "ТранСССРверсия". Кузьміч азначае яго як "далікатэс для адукаванага едака, ці кан'юнктура". Акцыя была праведзеная ўвечары 22 красавіка.

Аляксей Кузьміч у вобразе для перфоманса на Венецыянскай біенале
Аляксей Кузьміч у вобразе для перфоманса на Венецыянскай біенале

На мінскага мастака Аляксея Кузьміча звярнулі ўвагу пасля таго, як ён распрануўся на выставе ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва. Хлопец пратэставаў супраць цэнзуры, прыняўшы віягру і прымацаваўшы на свой палавы орган таблічку з надпісам "Міністэрства культуры".

У дзень выбараў-2020 Кузьміч прыйшоў на выбарчы ўчастак і намаляваў чырвоны фалас на бюлетэні. За гэта яго прысудзілі да 15 сутак. Прыкладна з таго часу мастак жыве ў эміграцыі ў Еўропе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.