Акцёра Андрэя Трызубава перавялі ў СІЗА

Андрэй Трызубаў / Facebook
Андрэй Трызубаў / Facebook

Актор Андрэй Трызубаў пераведзены ў мінскае СІЗА на вуліцы Валадарскага. Пра гэта паведаміў у Facebook яго калега Аляксандр Ждановіч.

"Андрэя Трызубава перавялі на "Валадарку". Хутчэй за ўсё, " крыміналка", — напісаў ён.

Трызубава затрымалі раніцай 4 студзеня ў Мінску. Пра гэта пісалі праваабаронцы. Але прычына затрымання ім была невядомая. Пазней з'явілася інфармацыя, што акцёра арыштавалі на 10 сутак.

Андрэй Трызубаў — акцёр мінскага тэатральна-музычнага калектыву "Гузікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі