А.Казулін: Мы павінны сёння паставіць кропку на самім інстытуце палітвязняў

Аляксандр Казулін, каментуючы вызваленне Андрэя Кіма і Сяргея Парсюкевіча, адзначыў, што гэта не павінна расслабляць Еўрасаюз і ЗША ў змаганні за дэмакратыю ў Беларусі. На думку палітыка, пасля выбараў могуць з’явіцца новыя палітвязні.

“Тое, што Андрэй Кім і Сяргей Парсюкевіч на волі — гэта вельмі добра і вельмі важна. Але мы павінны думаць не толькі пра асобных людзей, але і пра ўсіх астатніх, таму што наперадзе могуць быць і іншыя палітвязні. А мы сёння павінны паставіць кропку на самім інстытуце палітвязняў, і гэта самае галоўнае”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі