Ахоўнікі Вярхоўнага суда затрымалі актывістак “Маладога фронту”

Супрацоўнікі аховы Вярхоўнага суда затрымалі дзвюх актывістак зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі “Малады фронт” — Насту Палажанку і непаўналетнюю Юлію Міхайлаву, паведамляе “Радыё Свабода”.
Некалькі маладафронтаўцаў правялі акцыю насупраць будынку суда. Яны трымалі расцяжку: “Нюрнберскі працэс над камунізмам”.

Спачатку ахоўнікі схапілі Юлію Міхайлаву. Пасля таго як праз пяць хвілін дзяўчынку не выпусцілі, даведацца, што з ёю, пайшла Наста Палажанка. У выніку ахоўнікі затрымалі абедзвюх дзяўчат.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі