Ахоўнікі кіраўніка Беларусі — трэція на міжнародным турніры (відэа)

Пазмагацца ў майстэрстве аховы кліента прыехалі 14 камандаў з 12 краін, паведамляюць украінскія СМІ.





Па выніках чатырох дзён спаборніцтваў найлепшай была прызнаная каманда целаахоўнікаў Службы бяспекі Украіны. Другое месца заняла каманда Упраўлення Дзяржаховы Украіны. А на трэцяй пазіцыі апынулася каманда аховы Аляксандра Лукашэнкі.