Ахоўнік сталічнага гульнявога клуба не пусціў госця з 11 тысячамі долараў

Ахоўнік сталічнага гульнявога клуба не пусціў госця з 11 тысячамі долараў

Ахоўнік гульнявога клуба ў Мінску не прапусціў мужчыну, які прыйшоў у гэтую ўстанову з 11 тысячамі долараў. Гэтую неверагодную гісторыю распавядае Твітэр-акаунт ГУУС Мінгарвыканкама.

Міліцэйскі патруль выпадкова заўважыў на вуліцы ў мікрараёне Серабранка неахайнага мужчыну ў стане алкагольнага ап’янення. Яго даставілі ў РУУС і там высветлілася, што затрыманы меў у заплечніку ажно 11 тысяч долараў.

Мужчына патлумачыў, што развёўся з жонкай і атрымаў ад яе грошы, якія панёс у гульнявы клуб, але не паспеў патраціць.

Міліцыя скантактавалася з бацькамі мужчыны і перадала ім грошы пад распіску. На самога шукальніка прыгодаў склалі адміністратыўны пратакол паводле арт. 17.3.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі