Аграгараджанам дастаткова мыцца раз на месяц

Ганцавіцкі камунгас вырашыў, што ў аграгарадку “Раздзялавічы” людзям дастаткова мыцца раз на месяц. Вынік: у адну суботу лазню паляць для жанчын, у другую — для мужчынаў. Прычына — стратнасць лазні. Дарэчы, да 2008 г., пакуль вёска Раздзялавічы не стала аграгарадком, у лазні было два аддзяленні і людзі мыліся там раз на тыдзень. Цяпер сяляне даведваюцца пра “чыстую суботу” з абвестак. Адзін з раздзялаўцаў выступіў з прапановай: каб зрабіць лазню прыбытковай і мець магчымасць мыцца часцей, мужчынам і жанчынам трэба мыцца супольна.

Уласную ванную ў Раздзялавічах маюць толькі тыя, хто жыве ў шматкватэрніках. Жыхары хат мыюцца ў тазіках і начоўках.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі