АГП можа правесці неафіцыйную частку з'езда на Кастрычніцкай плошчы

У мінскім офісе Партыі БНФ 20 красавіка пройдзе з'езд Аб'яднанай грамадзянскай партыі. Такое рашэнне было прынятае на паседжанні палітрады АГП. Нагадаем, што знайсці памяшканне для правядзення мерапрыемства ў сталіцы так і няўдалося, было атрымана больш за 20 адмоваў.

Як паведамляюць "Белорусские новости", старшыня партыі Анатоль Лябедзька адзначае, што ў офісе Партыі БНФ пройдзе толькі афіцыйная частка з'езда, а неафіцыйная частка можа прайсці на Кастрычніцкай плошчы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі