Афіцэра міліцэйскага спецназу абяззброілі і пакаралі за браканьерства

Да 50 базавых велічыняў штрафу асудзілі афіцэра мінскай міліцыі за тое, што ён застрэліў з карабіна самку дзіка. Паляваў ён у лясным масіве “Няманская паляўнічая дача”, не маючы на гэта дазволу. А затрымалі міліцыянта нясвіжскія інспектары прыродааховы і работнікі Клецкага лясгасу.
Суд улічыў станоўчую характарыстыку з месца працы камандзіра ўзводу мінскага палка міліцыі спецыяльнага прызначэння, а таксама тое, што ў яго малое дзіця. Акрамя таго, міліцыянт раскаяўся.

Дарэчы, у афіцэра канфіскавалі карабін “Тытан-6”. Апрача штрафу, ён заплаціў каля 2 млн. рублёў за забітую жывёліну.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі