Адзіны мытны тарыф Мытнага саюза Беларусі, Расіі і Казахстана пачне дзейнічаць 1 студзеня 2010 года.
Пра гэта паведаміў расійскі віцэ-прэм’ер Ігар Шувалаў па выніках
пасяджэння камісіі Мытнага саюза ў Алма-Аце.
Па яго словах, тры
дзяржавы ўзгаднілі мытны тарыф, з пачаткам дзеяння якога пачне працу
Мытны саюз трох краін. Да сярэдзіны 2011 года будзе таксама сфармаваная
адзіная мытная тэрыторыя.
Удзельнікі перамоў таксама абмеркавалі запуск
механізмаў саюза, функцыі яго органаў і праект Мытнага кодэкса, які
павінен быць прадстаўлены да канца лістапада, калі ў Мінску сустрэнуцца
кіраўнікі трох дзяржаў. Праект кодэкса ўжо падрыхтаваны, інфармуе
REGNUM.