Адзіны мытны тарыф для краін ЕўрАзЭС будзе падрыхтаваны да 1 красавіка

Адзіны мытны тарыф для краін ЕўрАзЭС павінен быць падрыхтаваны да 1 красавіка 2009 г. Як паведаміла прэс-служба амбасады Беларусі ў Расіі, такое рашэнне прынята па выніках пасяджэння камісіі Мытнага саюза ЕўрАзЭС, якое прайшло 26 лютага ў Маскве. У ім удзельнічала дэлегацыя Беларусі на чале з віцэ-прэм'ерам Андрэем Кабяковым.
На гэты час ужо ўзгоднена больш за чатыры тысячы найменняў тавараў,
якія будуць абкладацца аднолькавай пошлінай пры гандлі ўнутры Мытнага
саюза.

На пасяджэнні камісіі МС таксама абмяркоўваліся ход работы над
праектамі Мытнага кодэкса, стан спраў у сферы распрацоўкі і рэалізацыі
міждзяржаўных і нацыянальных праграм стварэння інфармацыйных
аўтаматызаваных сістэм мытных органаў бакоў.

БелаПАН