Вы тут

Адзін з адвакатаў Сафіі Сапега не прайшоў атэстацыі і страціць ліцэнзію

Аляксандр Філановіч / sputnik.by

Адвакат Аляксандр Філановіч не прайшоў атэстацыю і на працягу месяца пазбавіцца ліцэнзіі. 

"Недастаткова кваліфікаваны. Цягам месяца спыняць ліцэнзію адваката", — напісаў ён на сваёй старонцы ў Фэйсбуку. 

Прычыны ён абазначыў самакрытычна: "І так, не без таго, што сам я тупіў на атэстацыі дзіка і дазволіў загнаць сябе ў кут".

Філановіч — адзін з адвакатаў расіянкі Сафіі Сапега. Яе крымінальная справа знаходзіцца ў Гродзенскім абласным судзе, дата працэсу яшчэ не прызначаная. Сафію вінавацяць у парушэнні сямі артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Пасля выбараў 2020 года шэраг адвакатаў, якія займаліся палітычнымі працэсамі, былі пазбаўленыя ліцэнзій.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.