“Міліцыянт быў з сякерай”. Як у Мінску затрымлівалі расійскага псіхолага Казлова

“Міліцыянт быў з сякерай”. Як у Мінску затрымлівалі расійскага псіхолага Казлова

Увечары 14 жніўня ў Мінску затрыманы расійскі псіхолаг і матывацыйны трэнер Міхаіл Казлоў. Затрыманне адбылося наўпрост падчас трэнінгу, на якім, па сведчаннях яго ўдзельнікаў, было блізу 35 чалавек.

“Уварваліся людзі ў масках. Адзін быў з сякерай. Паклалі ўсіх на падлогу. Міхаілу надзелі на рукі кайданкі і таксама кінулі на падлогу. У нас у грубай форме запатрабавалі аддаць усе тэлефоны… Крычалі, нават некаторым стала дрэнна. [Сярод удзельнікаў трэнінгу] была цяжарная жанчына, якой выклікалі хуткую”, — распавядае ўдзельнік трэнінгу.

Казлова затрымлівалі міліцыянты з упраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі.

“Яны не прадстаўляліся, толькі махалі перад нашымі тварамі нейкімі пасведчаннямі. Толькі калі людзі ўжо пачалі патрабаваць, каб яны прадставіліся, яны прадставіліся спакйона”, — дадае жанчына, якая таксама прысутнічала пры затрыманні

Міхаіла Казлова даставілі ў Кастрычніцкае раённае ўпраўленне. Пазней стала вядома, што яго падазраюць у махлярстве. Міліцыя праводзіць праверку.

Афіцыйны прадстаўнік мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі паведаміў, што затрыманне адбылося пасля таго, як увечары 14 жніўня да праваахоўнікаў па тэлефоне 102 звярнулася жанчына. Яна паскардзілася, што ў ходзе трэнінгу ў яе дачыненні былі здзейсненыя "абразлівыя дзеянні, якія прыніжаюць гонар і годнасць". Ад яе таксама паступіла заява, што Міхаіл Казлоў ашуканскім шляхам завалодаў яе грашыма ў памеры $ 250.

Міхаіл Казлоў каментуе сваё затрыманне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі