Адвакату Максіму Знаку, які трымае галадоўку за кратамі, стала горш

Адвакату Максіму Знаку, які трымае галадоўку за кратамі, стала горш

У Максіма Знака, які трымае галадоўку ў СІЗА №1 ужо сёмы дзень, пагоршыўся стан здароўя. Пра гэта парталу TUT.by распавёў яго абаронца Дзмітрый Лаеўскі.

Узятага пад варту Максіма Знака 24 верасня наведалі адвакаты Дзмітрый Лаеўскі і Надзея Знак. Па словах Лаеўскага, сённяшні візіт быў нялёгкім.

"З Максам удалося паразмаўляць толькі некалькі хвілін. Мы высветлілі, што стан яго заканамерна пагоршыўся. У той жа час Макс моцны духам. Ён перакананы: грамадства павінна задумацца аб тым, што права — важна. Без права нармальная жыццё грамадства немагчымае, гэтаксама як без ежы немагчымае жыццё чалавека", — паведамілі абаронцы.

Адвакат Максім Знак — сябра прэзідыўму Каардынацыйнай рады. Яго затрымалі 9 верасня і пасадзілі ў СІЗА №1 ("Валадарку"). 18 верасня яму выставілі абвінавачванне па ч.3 арт.361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі). Пратэстуючы супраць абвінавачанняў, ён абвясціў галадоўку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі