Адвакатку выгналі з маскоўскага СІЗА за сэкс з падабаронным

Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на крыніцу ў праваахоўных органах. Мужчына быў арыштаваны па падазрэнні ў рабаванні. Жанчына з'яўляецца адвакаткай Маскоўскай абласной калегіі адвакатаў. Яе падабаронны раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.



Партнёры — маладыя людзі ва ўзросце да 30 гадоў.



Расійскае заканадаўства не прадугледжвае пакарання за такія дзеянні. Аднак праваахоўнікі паабяцалі накіраваць адпаведнае апавяшчэнне ў калегію адвакатаў, каб да жанчыны прынялі выхаваўчыя меры.



Дарэчы, падобны выпадак любоўнай сувязі арыштанта з жанчынай-следчым лёг у аснову расійскага мастацкага фільма "Турэмны раманс".



Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі