Адвакат Зэльцэра аспрэчвае старшыню Вярхоўнага суда Беларусі

Старшыня Вярхоўнага суду Беларусі Валянцін Сукала на прэс-канферэнцыі заявіў, што арыштаванаму грамадзяніну ЗША Зэльцэру выдадзеная копія прысуду.
Аднак адвакат арыштаванага Зміцер Гарачка аспрэчвае гэтую заяву. Па словах абаронцы, была ўручаная толькі копія выпісу, якая нічога не дае. Без копіі прысуду Зэльцэр і яго адвакат не могуць пачаць абскарджваць вердыкт суда.

Нагадаем, што 11 жніўня амерыканскі юрыст Эмануіл Зэльцэр быў асуджаны Мінскім гарадскім судом да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 31 кастрычніка Вярхоўны суд Беларусі пакінуў прысуд у сіле. Усе судовыя працэсы праходзілі ў зачыненым рэжыме.

Хартыя'97

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі