АДС яшчэ не ведае, у якім фармаце пройдзе акцыя на Кастрычніцкай плошчы

Адказваючы на пытанне пра акцыю 28 верасня, якая прызначаная на 20.00 28 верасня на Кастрычніцкай плошчы Мінску, лідэры апазіцыі заявілі, што не лічаць яе правакацыяй і адзначылі, што яе фармат пакуль не вызначаны.  Лябедзька: Ніхто не вызначаў фармат мерапрыемства: мітынг, шэсце ці дэманстрацыя. Пакуль проста абвешчана, што людзі збіраюцца на плошчы.

На 20.30 нядзелі прызначаная адна з прэс-канферэнцыяў АДС, мяркуецца, што яна пройдзе на прыступках Палаца Рэспублікі, дзе будзе працаваць інфармацыйны цэнтр Цэнтральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэферэндумаў. Сяргей Калякін назваў абсурдным тое, што кандыдаты ў дэпутаты не маюць права ўваходзіць у яго і камунікаваць з журналістамі там.

Калякін: Мы прыйдзем туды, дзе знаходзяцца журналісты, нашыя, айчынныя, каб ім дакласці папярэднія вынікі дня. Чаму толькі адзін бок будзе мець права там вяшчаць пра тое, што адбываецца. Дзеянні па недапушчэнні магчымасці нам зрабіць гэта, будуць прамым беззаконнем.

Апазіцыйныя лідэры перакананыя, што яны маюць права падвесці свае вынікі ў цэнтры сталіцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі