Адрасную дапамогу ў 2008 годзе будуць атрымліваць 200 тысяч беларусаў

У Беларусі колькасць атрымальнікаў адраснай сацыяльнай дапамогі ў 2008 годзе павялічыцца да 200 тысяч чалавек. Аб гэтым заявіў намеснік прэм'ер-міністра Аляксандр Косінец.
Паводле яго слоў, на дадзены момант урад падрыхтаваў праект указу аб дзяржаўнай адраснай сацыяльнай падтрымцы насельніцтва. У ім прадугледжваецца павелічэнне крытэрыя патрэбнасці для аказання падтрымкі грамадзянам у выглядзе штомесячнай дапамогі ў памеры 60-100% бюджэту пражытачнага мінімуму і адначаснай дапамогі ў памеры 60-120% бюджэту. На гэтыя мэты плануецца накіраваць 28 мільярдаў рублёў.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі