Адрасная сацыяльная дапамога не кампенсуе адмену льгот — Лукашэнка

Указ аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі насельніцтва не прывядзе да вяртання скасаваных льгот. Аб гэтым сёння заявіў Аляксандр Лукашэнка на нарадзе па пытанні дзяржаўнай падтрымкі насельніцтва, на якім разглядаўся праект указу, што ўдакладняе парадак прадастаўлення льгот асобным катэгорыям грамадзянаў.
"У апошні час шмат сталі разважаць аб тым, што льготы будуць у поўным аб'ёме кампенсаваныя адраснай сацыяльнай дапамогай. Гэтага не будзе", — падкрэсліў прэзідэнт.

Па словах Лукашэнкі, за рэалізацыяй указу павінен быць устаноўлены кантроль з боку Адміністрацыі прэзідэнта і ўрада.

"Магчыма, пасля таго, як гэты нарматыўны акт набудзе моц, мы ўбачым масу недахопаў, якія ўзнікаюць на практыцы. Таму на працягу года ўказ павінен быць пракантраляваны, і калі мы ўбачым, што кагосьці не ўлічылі, кагосьці абдзялілі, то будуць занесеныя адпаведныя дапаўненні", — сказаў Лукашэнка.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі