Аднапакаёўку ў Мінску можна купіць ужо за 32 тысячы долараў

Кошты на жытло ў Мінску пачало зніжацца. Газета "Комсомольская правда в Беларуси" знайшла кватэру за 32 тысячы долараў. Спярша гаспадар прасіў 38 тысяч, але паўтара месяца не мог знайсці пакупніка, таму знізіў кошт.  

Напрыканцы лютага выданне паведамляла, што самыя танныя аднапакаёвыя кватэры ў Минску можна купіць за 39 тысяч даляраў, на пачатку сакавіка — за 35 тысяч.

Нагадаем, што 4 сакавіка падчас прамой лініі з мінчукамі кіраўнік Камітэта дзяржкантролю Зянон Ломаць паабяцаў разабрацца з неабгрунтавана завышанымі коштамі на жытло.  

Так, па адным са зваротаў было выяўлена, што з-за завышэння кошту будаўнічых работ у адным з жыллёва-будаўнічых кааператываў кошт квадратнага метра быў на 225 тысяч рублёў вышэй за належны. У выніку, кошт на кватэры апынуўся завышаным на 17%. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі