Адмянілі дэкрэт, які ўскладняў звальненне з дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў

Адмянілі дэкрэт, які ўскладняў звальненне з дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў

У Беларусі адмянілі дэкрэт № 9 "Аб дадатковых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці", які ўскладняў звальненне з дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Ён дзейнічаў са снежня 2012 года. Указ страчвае сілу на падставе ўказа кіраўніка дзяржавы №182 ад 27 траўня. Пра гэта паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

У свой час з'яўленне дэкрэта выклікала рэзкую негатыўную рэакцыю незалежных прафсаюзаў. Гэты дакумент прадугледжваў перавод на кантрактную форму найму работнікаў арганізацый дрэваапрацоўчай прамысловасці (тых прадпрыемстваў, якім аказвалася дзяржпадтрымка па тэхнічным пераабсталяванні, мадэрнізацыі і рэканструкцыі вытворчасцяў). Гэта — "Барысаўдрэў", "Гомельдрэў", "Віцебскдрэў", "Івацэвічдрэў", "Мастоўдрэў", "Рэчыцадрэў", "ФанДОК", "Магілёўдрэў" і "Мазырскі дрэваапрацоўчы камбінат". У час, калі працягвалася рэалізацыя інвестыцыйных праектаў, работнік такога прадпрыемства мог датэрмінова скасаваць кантракт толькі са згоды наймальніка. У выпадку адмовы апошняга, работнік мог абскардзіць яе ў старшыні аблвыканкама. У СМІ гэтыя ўмовы дэкрэта пачалі называць "прыгонным правам".

Указ №182, які адмяняе дэкрэт №9, набудзе моц з дня яго афіцыйнага апублікавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі