Адміністрацыя калоніі абмежавала кола людзей, якія могуць пісаць Казуліну

Адміністрацыя віцебскай калоніі, дзе ўжо другі год трымаюць палітыка Аляксандра Казуліна, абмежавала кола людзей, якім ён можа дасылаць лісты. Пра гэта заявіла яго жонка Ірына Казуліна.


Паводле словаў адваката Змітра Гарачкі, які 30 жніўня наведаў палітвязня, здароўе Казуліна не паляпшаецца, у яго слабасць і санлівасць.

Нагадаем, летась ён на працягу 50 дзён трымаў палітычную галадоўку, падчас якой схуднеў на 30 кілаграмаў.

Былой вагі Казулін дагэтуль не набраў. У адміністрацыі віцебскай калоніі адмовіліся каментаваць звесткі пра абмежаванне перапіскі для Казуліна

Радыё Свабода

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі