Адменены мінскі канцэрт украінскай спявачкі Русланы

Запланаваны на 17 красавіка ў мінскім Палацы Рэспублікі вялікі канцэрт украінскай спявачкі Русланы - пераможцы Еўрабачання-2005 - не адбудзецца. У яго білетных касах Еўрарадыё паведамілі пра адмену канцэрту з невядомай прычыны.
Як распавёў Еўрарадыё Юрый Мельнік, дырэктар па міжнародных камунікацыях Русланы, адмена канцэрту звязана выключна са шчыльным гастрольным графікам спявачкі.

Юрый Мельнік: "У сувязі з цяжкім графікам Русланы мы вымушаны былі адмяніць канцэрт. Тым не менш, мы абавязкова збіраемся ў Беларусь з прэм’ерай новага шоў Русланы. Можна сказаць, што канцэрт перанесены, толькі не ведаем, на калі канкрэтна...".

Па словах Юрыя Мельніка, арганізатары канцэрту ў Мінску аднесліся да адмены выступа з разуменнем.

Юрый Мельнік: "Яны пачалі прапаноўваць вызначыцца з іншай датай і ўсё-такі зрабіць канцэрт у Мінску".

Дарэчы, нядаўна ўбачыў свет новы альбом Русланы “Амазонкі”. У планах спявачкі - прэзентацыя альбома і шоў “Амазонкі” у розных краінах свету, у тым ліку і ў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі