Адкрыты ліст жаночай зборнай Беларусі па баскетболе да заўзятараў

Баскетбалісткі нацыянальнай жаночай зборнай Беларусі па баскетболе пасля паўфінальнага матчу чэмпіянату свету звярнуліся да сваіх заўзятараў. Змяшчаем гэты ліст цалкам паводле публікацыі на сайце "Прессбола". "Дарагія заўзятары! Нацыянальная зборная гаворыць вялізны дзякуй усім, хто падтрымлівае нас на чэшскіх трыбунах, каля экранаў тэлевізараў у Беларусі і каля манітораў камп'ютараў па ўсёй планеце. Вашыя паведамленні і словы падтрымкі дадаюць нам сілаў, каб выходзіць на пляцоўку і змагацца да апошняй секунды матчу.

Мы чытаем усе паведамленні, якія вы адрасуеце нам у сацыяльных сетках і інтэрнэт-форумах — і разумеем, што з намі ўся Беларусь! Вялізны дзякуй за веру ў нас. Вы не ўяўляеце, як здорава ведаць і адчуваць, што вы ўцякаеце з працы, кідаеце справы, каб паглядзець нашыя матчы і перадаць зборнай станоўчыя эмоцыі сваіх сэрцаў!

Нам застаецца правесці на турніры толькі адну сустрэчу. І, паверце, мы пастараемся выкласціся ў ёй да апошняга. Таму што ведаем: за намі ўся краіна!

Яшчэ раз вялізны дзякуй ўсім аматарам баскетбола, якія перажываюць за нас!

Наталля Ануфрыенка, Святлана Валько, Настасся Верамеенка, Вікторыя Гаспер, Юлія Дурэйка, Марына Крэс, Алена Леўчанка, Таццяна Ліхтаровіч, Наталля Марчанка, Аляксандра Тарасава, Таццяна Троіна, Наталля Трафімава".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі