Вы тут

Адключэнне гарачай вады ў Мінску пачнецца з 11 траўня

pixabay.com

Першыя адключэнні гарачай вады ў Мінску пачнуцца з 11 траўня, паведамляецца на сайце "Мінксэнерга". 

Цяпер энергетыкі працуюць над стварэннем падрабязнага графіка адключэнняў. Ён павінен быць абнародаваны за месяц да пачатку работ.

Сёлета запланаваны рамонт шэрагу участкаў магістральных сетак. Сярод іх — транзітная магістраль №41, якая звязвае ЦЭЦ-4 і пікавыя вадагрэйныя кацельні. Таксама будуць рамантаваць цепламагістраль №58, якая ідзе ў мікрараён Уручча. Рэканструкцыя будзе адбывацца ў раёне Нацыянальнай бібліятэкі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.