Адказнасць за выбух у Пецярбургу ўзяла "Нацыянальная рэспубліканская армія"

На месцы выбуху / fontanka.ru
На месцы выбуху / fontanka.ru

Адказнасць за выбух 2 красавіка ў кавярні ў Пецярбургу ўзяла на сябе "Нацыянальная рэспубліканская армія". Забітага "ваенкара" Уладлена Татарскага (сапраўдныя імя і прозвішча — Максім Фамін) яна называе "вядомым падпальшчыкам і прапагандыстам вайны, ваенным злачынцам".

"Дадзеная акцыя падрыхтаваная і ажыццёўленая намі аўтаномна, і мы не маем сувязі і не атрымлівалі дапамогі ні ад якіх замежных структур і тым больш спецслужбаў", — заяўляе НРА.

Выбух у кавярні ў Пецярбургу адбыўся 2 красавіка. Падчас "творчага вечара" Дар'я Трэпава перадала "ваенкару" падарунак — статуэтку, у якой была выбухоўка. Агулам пры выбуху пацярпелі 40 чалавек. Трэпаву арыштавалі на два месяцы.

У жніўні 2022 года НРА брала на сябе адказнасць за забойства Дар'і Дугінай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі