Адэсіты змогуць зрабіць прышчэпку ад COVID-19 у трамваі

У трамваі даступныя тры віды вакцын ад каранавіруса / omr.gov.ua
У трамваі даступныя тры віды вакцын ад каранавіруса / omr.gov.ua

Новы пункт вакцынацыі адкрыўся ў Адэсе ў пятніцу, ён размешчаны ў спецыяльным трамваі, паведамляе гарадскі савет.

У якасці пункта вакцынацыі абраны адзін з новых трамваяў адэскага зборніка — "Адысей". Ён стаіць на Старасеннай плошчы.

Вакцынацыю праводзяць тут штодня, медработнікі робяць прышчэпку з захаваннем усіх санітарна-гігіенічных патрабаванняў. У новым пункце вакцынацыі даступныя вакцыны Comirnaty/Pfizer, AstraZeneca і CoronaVac, чакаецца таксама пастаўка вакцыны Moderna.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі