Адбыўся VI адкрыты чэмпіянат Беларусі па кіданні мабільных тэлефонаў

Удзельнікам VI адкрытага чэмпіянату Беларусі па кіданні мабільных тэлефонаў не ўдалося пабіць леташні нацыянальны рэкорд. Спаборніцтвы прайшлі ў парку Чалюскінцаў у Мінску 13 верасня. Нягледзячы на бесперапынны дождж і вельмі халоднае для верасня надвор'е, у чэмпіянаце ўдзельнічалі больш за 100 чалавек. Па выніках спаборніцтваў былі адзначаныя кідальнікі ў намінацыях на самы далёкі кідок (асобна сярод мужчын і жанчын), на самы дакладны і на самы эфектны кідок. Змагацца за званне чэмпіёна маглі ўсё жадаючыя са сваімі тэлефонамі ў якасці аб'ектаў кідання.

Самы далёкі кідок сярод мужчын зрабіў інспектар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях 29-гадовы Юры Тарасюк — 85 метраў 40 сантыметраў. Летась ён паставіў нацыянальны рэкорд. Тады ён закінуў свой мабільнік на 94,4 метра, што толькі трохі не дацягвала да сусветнага рэкорду — усяго 57 см.

Сярод жанчын сёлета далей за ўсіх свой тэлефон кінула студэнтка Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Таццяна Алексяйчук. Яе вынік — 34 метры 80 сантыметраў.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі