Адбылося лёсаванне на конкурс "Еўрабачанне-2015"

26 студзеня адбылося лёсаванне канкурсантаў на "Еўрабачанне-2015". Згодна з ім беларусы Юзары і Маймуна выступяць у другой частцы першага паўфінала, які пройдзе 19 траўня.

Разам з прадстаўнікамі Беларусі ў першы дзень конкурсу на сцэну выйдуць канкурсанты з Грэцыі, Македоніі, Нідэрландаў, Венгрыі, Партугаліі, Бельгіі, Арменіі, Эстоніі, Фінляндыі, Малдовы, Сербіі, Румыніі, Расіі, Албаніі, Грузіі.

Фінал "Еўрабачання-2015" пройдзе 23 траўня ў Вене.