Вы тут

Адамковіч: некалі ўсе беларусы вернуцца на беларускую зямлю — гэта непазбежна

Алесь Адамковіч / фота з яго старонкі ў Фэйсбуку

9 ліпеня госць Еўрарадыё — кіраўнік Таварыства беларускай культуры ў Літве Алесь Адамковіч.

Лёс раскідаў шмат беларусаў па ўсім свеце. І часам здаецца, што, жывучы сярод іншай культуры і мовы, беларусы з цягам часу цалкам губляюць сваю беларускасць. І часткова так сапраўды адбываецца, кажа Алесь Адамковіч. Але як толькі “выдаюцца спрыяльныя часы для беларускасці”, беларусы замежжа адразу і масава становяцца беларусамі і нават імкнуцца пераходзіць на беларускую мову.

Пра тое, як прыход “спрыяльных для беларускасці часоў” зрабіць непазбежнай і незваротнай з’явай, мы і разважаем у чарговым выпуску "Ідэі Х" з Алесем Адамковічам.

Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter

 

Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.

Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.

Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.

Праграма выходзіць штотыдзень у чацвер у 14:00.

Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".

Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:

Нацыянальная ідэя

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.