Ад ураганнага ветру на Магілёўшчыне пацярпелі дзевяць населеных пунктаў
![Ад ураганнага ветру на Магілёўшчыне пацярпелі дзевяць населеных пунктаў](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/viecier-2806.jpg.webp?itok=EguWKdb3)
У Магілёўскай вобласці ад ураганнага ветру 27 чэрвеня пацярпелі дзевяць населеных пунктаў у Бабруйскім, Кіраўскім і Слаўгарадскім раёнах. Пра гэта інфармуе прэс-служба Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС.
Парывы ветру дасягалі 23 метраў за секунду. Пашкоджаныя дахі 22 сельскагаспадарчых будынкаў і пяці жылых дамоў. Матэрыяльныя страты яшчэ падлічваюцца.
Падраздзяленні МНС 15 разоў выязджалі на ўборку паваленых дрэваў.